РУ БЕ EN

Задачи

У 2023/2024 навучальным годзе неабходна: 

Павышаць якасць адукацыі праз:

павышэнне эфектыўнасці вучэбных заняткаў на аснове выкарыстання сучасных адукацыйных тэхналогій, з улікам індывідуальных здольнасцей навучэнцаў,  практыка-арыентавананага падыходу, выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага занятка;

далейшую сістэмную работу са здольнымі вучнямі, іх рэзультатыўнае выступленне на рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, дыстанцыйных і інтэрнэт-алімпіядах,  у конкурсе даследчых работ;

удасканаленне кантрольна-ацэначнай дзейнасці і эфектыўнасць рэалізацыі функцый 10-бальнай сістэмы ацэньвання.

Павышаць узровень выхаванасці праз:

укараненне сучасных форм і методык работы з навучэнцамі;

фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі і дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь; мерапрыемстваў па ўвакавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн;

удасканаленне работы па арганізацыі вольнага часу і занятасці навучэнцаў,  прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх.

Стварыць умовы для зберажэння здароўя дзяцей праз:

выкананне патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу;

папярэджванне траўматызму, арганізацыю бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове;

стварэнне здароўесберагальнага асяроддзя з мэтай фарміравання ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, адказных адносін да свайго здароўя, маральных, бяспечных і адказных паводзін;

забеспячэнне  эфектыўнасці правядзення ўсіх форм фізкультурна-аздараўленчай работы і загартоўваючых мерапрыемстваў.

Павышаць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:

выкарыстанне новых педагагічных тэхналогій, форм, метадаў і прыёмаў навучання;

выкарыстанне творчага патэнцыялу педагогаў з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй;

удзел у мерапрыемствах рознага ўзроўню па трансляцыі і павышэнні педагагічнага майстэрства.

Працягваць работу па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы праз:

эфектыўнае выкарыстанне матэрыяльных рэсурсаў;

пераасэнсаванне крыніцаў даходаў падчас рэалізацыі плану па выкананні паказчыкаў пазабюджэтнай дзейнасці;

стварэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове;

набыццё і абнаўленні абсталявання, сродкаў навучання, спартыўнага інвентару;

падтрыманне парадку на тэрыторыі і ў памяшканнях ўстановы адукацыі;

якасную падрыхтоўку ўстановы адукацыі да пачатку новага навучальнага года, да працы ў асенне-зімовы перыяд.

Интернет-ресурсы: