Матавіла Інвентарны № КП -9 Акт ад 16.04.2002г. Прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы. |
|
Торба Інвентарны № КП – 32 Акт ад 10.01.2003г. Невялікі мяшок з даматканай грубай тканіны з вочапкай для пераносу розных прадметаў. Называлася таксама кайстра. |
|
Андарак Інвентарны № КП -13 Акт ад 16.04.2002г. Паясное адзенне беларускіх жанчын - спадніца з шарсцяной саматканкі. Стан захавання - добры. |
|
Прайгравальнік Інвентарны № КП -111 Акт ад 20.09.2006г. Апарат для прайгравання гуку з грампласцінак. |
|
Карціна-вышыўка Інвентарны № КП -34 Акт ад 25.01.2003г. Від рукадзелля. Гэта спосаб вышывання малюнка на канве з дапамогай іголкі і каляровых нітак мулінэ або іншых нітак для вышывання. |
|
Верацяно Інвентарны № КП -10 Акт ад 16.04.2002г. Прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню. Захаванасць –поўная. |
|
Кош Інвентарны № КП -29 Акт ад 15.01.2003г. Плеценая ёмкасць з лазы для захоўвання і транспарціроўкі сыпкіх і штучных рэчываў, пераважна харчовых прадуктаў. Важыць 1,5 кг. |
|
Збан Інвентарны № КП -5 Акт ад 16.04.2002г. Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Захаванасць –поўная.
|
|
Гадзіннік Інвентарны № КП -3 Акт ад 16.09.1996г. Прылада, пры дапамозе якой вызначалі час у межах сутак, зроблена з жалеза. Іржавы. |
|
Дыван Інвентарны № КП -4 Акт ад 16.04.2002г. Тканы выраб з воўны, лёну або штучнага валакна, прызначаны для ўпрыгожвання і ўцяплення жылля. Дыванам засцілалі ложак. Захаванасць –поўная. |
|
Сурвэтка Інвентарны № КП -43 Акт ад 25.01.2003г. Узорысты тканы выраб з лёну для ўпрыгожвання жылога інтэр’ера. Захаванасць –поўная. |
|
Абраз Інвентарны № КП -33 Акт ад 25.01.2003г. Прадмет рэлігійнага пакланення, адна з самых галоўных хрысціанскіх святынь. . |
|
Сарочка мужчынская, сарочка жаночая Інвентарны № КП – 18, 19 Акт ад 16.04.2002г. Прадмет адзежы з арнаментам, зроблены з тканіны. |
|
Калаўрот Інвентарны № КП -14 Акт ад 16.04.2002г. Прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны у хатніх умовах, складаецца са стрыжня з насаджанай шпулькай і малых колцаў, злучаных шнурамі з галоўным колам. |
|
Лыжка КП- 23 Сталовыя прыборы, выгатаўленыя з медзі і срэбра. Выкарыстоўваліся для ўжывання вадкай ежы. Знойдзены на тэрыторыі палацава- паркавага комплекса ў весцы Субачы. |
|
Маслабойка КП-13 Бондарны выраб для збівання і збору масла ў форме кадачкі. Складаецца з конусападобнай драўлянай пасудзіны, крыжкі з адтулінай. Кадачка звонку абцягнута металічнымі абрусамі. |
|
Павук Інвентарны № КП -52 Акт ад 23.04.2003г. Прасторавая кампазіцыя з саломы, традыцыйнае ўпрыгожванне інтэр’ера беларускага народнага жылля. |
|
Гадзіннік Інвентарны № КП -3 Акт ад 16.09.1996г. Прылада, пры дапамозе якой вызначалі час у межах сутак, зроблена з жалеза. Іржавы. |
|
Падкова Інвентарны № КП-104 Акт ад 05.01.2017г. Металічны прадмет, прызначаны для падковывання коней. У залежнасці ад узросту і стану жывёлы меў розныя формы і памеры. Выгатаўляўся добра сапрактыкаванымі кавалямі. Пакрыта іржой. |
|
Прас Інвентарны № КП -11 Акт ад 16.04.2002г. Прадмет побыту, які выкарыстоўвалі для прасавання бялізны, меў розныя формы і памеры, зроблены з жалеза.
|
|
Прасніца КП- 17 Драўляны выраб, які дапамагаў ажыцяўляць працэс прадзення. Мае лапатападобную форму. Выраблены з суцэльнага дрэва. |
|
Ручнік Інвентарны № КП -25 Акт ад 15.01.2003г. Кавалак тканіны дэкаратыўнага прызначэння, ужывалі для штодзённага і святочнага ўбрання жылля і абразоў. |
|
Серп Інвентарны № КП -47 Акт ад 23.04.2003г. Прылада для ўборкі збожжавых культур, да канца 19 ст. сярпы рабілі з жалеза. Іржавы. |
|
Стамеска КП-21 Прылада працы, якая складаецца з драўлянай ручкі і металічнай рэжучай рабочай часткі. Выкарыстоўвалася для апрацоўкі драўніны пад час слесарных работ. |
|
Сукала КП- 16 Прылада працы з дрэва ў выглядзе стойкі з прымацаваным колам. Прызначалася для разматывання нітак. |
|
Фартух Інвентарны № КП -17 Акт ад 16.04.2002г. Паясная адзежа з тканіны, якую надзявалі на спадніцу; састаўная частка народнага касцюма беларускіх жанчын. . |
|
Трапала КП- 25 Драўляная прылада працы. Прызначалася для выкарыстання пад час апрацоўкі ільну. Лічылася адным з галоўных сродкаў жаночай працы. |
|
Куфар Інвентарны № КП -1 Акт ад 16.09.1996г. Драўляны выраб прамавугольнай формы, выкарыстоўваўся для захавання адзення, іншых прадметаў хатняга ўжытку, а таксама прадуктаў харчавання (зерня, сала, інш.) |
|
Чаўнок КП- 29 Драўляная частка прадзільнага станка. Выраблена з вельмі легкага і моцнага дрэва. |
|
Чаравікі Інвентарны № КП -15 Акт ад 16.04.2002г. Абутак-састаўная частка адзення чалавека, невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, скураны абутак на шнурках. |
|
Ложак Інвентарны № КП -16 Акт ад 16.04.2002г. Від мэблі, прызначаны для адпачынку і сну. На дзень ложак засцілалі посцілкай ці накідкай, клалі падушку з узорыстымі навалачкамі, зроблены з дрэва. |
|
Хустка Інвентарны № КП -115 Акт ад 10.06.2016г. Жаночы галаўны ўбор, квадратны кавалак тканіны, прызначаны для пакрыцця галавы і плячэй. Важыць 100г. |
|
Хлебная лапата Інвентарны № КП- 46 Акт ад 23.04.2003 г. Выраб з дрэва, які выкарыстоўваўся ў хатняй гаспадарцы пад час выпечкі хлебабулачных вырабаў. |
|
Кораб Інвентарны № КП -26 Акт ад 15.01.2003г. Ёмістасць для захоўвання і пераноскі сыпучых прадуктаў (збожжа, мукі, круп і інш.), сплеценая з саломы. Кораб меў добрую вентыляцыю, таму ў ім нядрэнна захоўваліся прадукты. Пашкоджанні дна кораба. |
|
Нітачніца Інвентарны №Кп- 82 Акт прыему №82 ад 12.12.2016г. Драўляная прылада працы, якая выкарыстоўвалася ў ткацтве з мэтай наматывання нітак. Патрабавала вельмі страктаваных навыкаў для тых, хто з ей працаваў. Экспанат знаходзіцца ў вельмі добрым стане. |
|
Панажы Інвентарны №КП- 84 Акт прыему №84 ад 16.12.2016г. Драўляны прадмет побыту, які выкарысоўваўся ў дамашняй гаспадарцы жанчынамі. Знаходзіцца ў добрым стане. Значных пашкоджанняў не мае. |
|
Вагі (бязмен) Інвентарны № КП-2 Акт прыему №86 ад 21.12.2016г. Экспанат уяўляе сабой металічныя вагі, якія ў мінулым выкарыстоўваліся ў гандлі і дамашняй гаспадарцы. Стан захавання - добры, аднак металічная частка месцамі пашкоджана іржой. |
|
Фіранка (Занавеска) Інвентарны № КП-35 Акт ад 25.01.2003 г. Прадмет побыту з тканіны, які прызначаўся для вокнаў. Упрыгожаны арламентам і вышыўкай у выглядзе кветак. Звычайна меў белы колер. Стан захавання добры. |
|
Берда Інвентарны №КП- 90 Акт прыему№90 ад 30.12.2016г. Частка ткацкага станка, якая прызначалася для расцягівання нітак з мэтай далейшага выгатаўлення тканіны. Стан захавання добры, але месцамі пацямнела ад часу. |
|
Трэбень Інвентарны № КП-91 Акт прыему №91 ад 30.12.2016г. Драўляная прылада працы, якая выкарыстоўвалася ў ткацкай справе з мэтай апрацоўкі авечай шэрсці. Мела металічную частку з цвікамі і ў залежнасці ад памераў і колькасці шэрсці выраблялася розных памераў. |
|
Хадункі Інвентарны№КП-92 Акт прыему №92 пд 02.01.2017 Часткі кроснаў,якія служылі як дапаможныя сродкі з мэтай прывядзеныя іх у рух пад час выцягівання нітак. Выраблена з вельмі легкага і моцнага дрэва, таму знаходзяцца ў вельмі добрым стане. |
|
Цэўка Інвентарны №КП-93 Акт прыему №93 ад 02.01.2017г. Часткі кроснаў як дапаможная частка для выцягівання нітак. Выгатаўлялісь з легкага і моцнага дрэва. Знаходзяцца ў вельмі добрым стане. |
|
Нічальніца Інвентарны №КП- 94 Акт прыему №94 ад 03.01.2017г. Драўляная частка ткацкага станка, якая служыла сродкам прывядзення ў рух гарызантальна ці вертыкальна размешчаных ткацкіх нітак. Знаходзіцца ў добрым стане. |
|
Пража (Кудзеля) Інвентарны №КП-96 Акт прыему №96 ад 04.01.2017г. Прадукцыя першапачатковага выніку апрацоўкі ільну. Уяўляла сабой матэрыял з якога ў далейшым вырабляліся ільняныя тканіны. Іншая назва - пакля |
|
Лямпа-газоўка Інвентарны № КП -7 Акт ад 16.04.2002г. Прадмет побыту, прызначаны для асвятлення хатняга памяшкання. У якасці паліўнага сродку звычайна выкарыстоўвалі керасін. Важыць 1 кг. |
|
Каска Інвентарны № КП -112 Акт ад 20.09.2006г. Частка ваеннага даспеха, якая прызначана для абароны галавы, зроблена з жалеза. Іржавая, ёсць сколы. |
|
Выцінанка Інвентарны № КП – 53 Акт ад 23.04.2003г. Ажурны ўзор, выразаны з белай паперы, выкарыстоўвалі для аздаблення інтэр’ера народнага жылля. |
|
Абрус Інвентарны № КП -115 Акт ад 10.06.2016г. Настольнік, тканы, прызначаны для засцілання стала, выконваў важную ролю ў дэкаратыўным афармленні інтэр’ера вясковай хаты. |
|
Коўш Інвентарны № КП -56 Акт ад 23.04.2003г. Драўляная выдзеўбаная пасудзіна для вады, чарпак. Важыць 500г. |
Мы в соцсетях: