РУ БЕ EN

Цель и задачи

У 2024/2025 навучальным годзе асноўнай мэтай установы адукацыі з'яўляецца стварэнне адукацыйнага асяроддзя, арыентаванага на павышэнне якасці адукацыйнага працэсу, і абнаўленне сістэмы выхаваўчай работы праз рашэнне наступных задач:

          Павышаць якасць адукацыі праз:

рэалізацыю асобасна арыентаванага, кампетэнтнаснага і індывідуальнага падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу;

якасць арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дашкольнай адукацыі праз выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў, здароўезберагальных тэхналогій;

якасць навучання і выхавання навучэнцаў з АПФР з дапамогай забеспячэння яго карэкцыйнай накіраванасці;

далейшую сістэмную работу з вучнямі з асобымі адукацыйнымі запытамі з улікам іх магчымасцей і здольнасцей;

удасканаленне кантрольна-ацэначнай дзейнасці вучняў.

Павышаць узровень выхаванасці праз:

укараненне сучасных форм і методык работы з навучэнцамі;

выкарыстанне рэсурсаў экскурсій, класных і інфармацыйных гадзін, сацыяльна значнай і валанцёрскай дзейнасці для выхавання ў навучэнцаў павагі да Айчыны, беларускай гісторыі, культуры і традыцый;

далейшую прафілактычную работу супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, прафілактыку ўсіх відаў залежнасцей ва ўзаемадзеянні ўстановы, сям’і і соцыума;

удасканаленне сістэмы работы з сям’ёй, фарміраванне культа сям’і, гендэрнай культуры, адказнасці бацькоў за выхаванне, захаванне жыцця і здароўя дзяцей.

          Стварыць умовы для зберажэння здароўя дзяцей праз:

кантроль выканання патрабаванняў СаНПіН да арганізацыі адукацыйнага працэсу;

сістэмную работу па захаванні і ўмацаванні здароўя навучэнцаў, прафілактыцы траўматызму дзяцей, забеспячэнні здароўезберагальнага працэсу на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння;

арганізацыю бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове;

удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай работы, арганізацыю якаснай падрыхтоўкі навучэнцаў да спартыўных мерапрыемстваў.

Павышаць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:

удзел педагогаў у педагагічных конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях, дыстанцыйных метадычных мерапрыемствах;

павышэнне эфектыўнасці самакантролю (кантролю) за забеспячэннем якасці адукацыі;

актуалізацыю тэм самаадукацыі, іх прымяненне ў педагагічнай дзейнасці і прадстаўленне вынікаў;

далейшую работу па матывацыі педагогаў на павышэнне кваліфікацыйнай катэгорыі.

Працягваць работу па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы праз:

пераасэнсаванне крыніц даходаў падчас рэалізацыі плану па выкананні паказчыкаў пазабюджэтнай дзейнасці;

навядзенне бездакорнага парадку на тэрыторыі ўстановы адукацыі, прылеглай тэрыторыі, падвальных і складскіх памяшканнях, у цеплавым пункце, электрашчытавой і дапаможных памяшканнях;

рэалізацыю планаў мерапрыемстваў па стварэнню бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстанове адукацыі;

якасную падрыхтоўку ўстановы адукацыі да пачатку новага навучальнага года, да працы ў асенне-зімовы перыяд.

поделиться в:

Интернет-ресурсы: