РУ БЕ EN

Оцифровка музея

Матавіла

Інвентарны № КП -9

Акт ад 16.04.2002г.

Прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы.

1

Торба

Інвентарны № КП – 32

Акт ад 10.01.2003г.

Невялікі мяшок з даматканай грубай тканіны з вочапкай для пераносу розных прадметаў. Называлася таксама кайстра.

2

Андарак

Інвентарны № КП -13

Акт ад 16.04.2002г.

Паясное адзенне беларускіх жанчын - спадніца з шарсцяной саматканкі.

Стан захавання - добры.

3

Прайгравальнік

Інвентарны № КП -111

Акт ад 20.09.2006г.

Апарат для прайгравання гуку з грампласцінак.

4

Карціна-вышыўка

Інвентарны № КП -34

Акт ад 25.01.2003г.

Від рукадзелля. Гэта спосаб вышывання малюнка на канве з дапамогай іголкі і каляровых нітак мулінэ або іншых нітак для вышывання.

5

Верацяно

Інвентарны № КП -10

Акт ад 16.04.2002г.

Прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню. Захаванасць –поўная.

6

Кош

Інвентарны № КП -29

Акт ад 15.01.2003г.

Плеценая ёмкасць  з лазы для захоўвання і транспарціроўкі сыпкіх і штучных рэчываў, пераважна харчовых прадуктаў.

Важыць 1,5 кг.

7

 

Збан

Інвентарны № КП -5

Акт ад 16.04.2002г.

Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў.

Захаванасць –поўная.

 

8

Гадзіннік

Інвентарны № КП -3

Акт ад 16.09.1996г.

Прылада, пры дапамозе якой вызначалі час у межах сутак, зроблена  з жалеза. Іржавы.

9

Дыван

Інвентарны № КП -4

Акт ад 16.04.2002г.

Тканы выраб з воўны, лёну або штучнага валакна, прызначаны для ўпрыгожвання і ўцяплення жылля. Дыванам засцілалі ложак. Захаванасць –поўная.

10

Сурвэтка

Інвентарны № КП -43

Акт ад 25.01.2003г.

Узорысты тканы выраб з лёну для ўпрыгожвання жылога інтэр’ера. Захаванасць –поўная.

11

Абраз

Інвентарны № КП -33

Акт ад 25.01.2003г.

Прадмет рэлігійнага пакланення, адна з самых галоўных хрысціанскіх святынь.

.

12

Сарочка мужчынская, сарочка жаночая

Інвентарны № КП – 18, 19

Акт ад 16.04.2002г.

Прадмет адзежы з арнаментам, зроблены з тканіны.

13

14

Калаўрот

Інвентарны № КП -14

Акт ад 16.04.2002г.

Прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны у хатніх умовах, складаецца са стрыжня з насаджанай шпулькай і малых колцаў, злучаных шнурамі з галоўным колам.

15

Лыжка

КП- 23

Сталовыя прыборы, выгатаўленыя з медзі і срэбра. Выкарыстоўваліся для ўжывання вадкай ежы. Знойдзены на тэрыторыі палацава- паркавага комплекса ў весцы Субачы.

17

Маслабойка

КП-13

Бондарны выраб для збівання і збору масла ў форме кадачкі. Складаецца з конусападобнай драўлянай пасудзіны, крыжкі з адтулінай. Кадачка звонку абцягнута металічнымі абрусамі.

18

Павук

Інвентарны № КП -52

Акт ад 23.04.2003г.

Прасторавая кампазіцыя з саломы, традыцыйнае ўпрыгожванне інтэр’ера беларускага  народнага  жылля.

19

Гадзіннік

Інвентарны № КП -3

Акт ад 16.09.1996г.

Прылада, пры дапамозе якой вызначалі час у межах сутак, зроблена  з жалеза. Іржавы.

20

Падкова

Інвентарны № КП-104

Акт ад 05.01.2017г.

Металічны прадмет, прызначаны для падковывання коней. У залежнасці ад узросту і стану жывёлы меў розныя формы і памеры. Выгатаўляўся добра сапрактыкаванымі кавалямі. Пакрыта іржой.

21

 

Прас

Інвентарны № КП -11

Акт ад 16.04.2002г.

Прадмет побыту, які выкарыстоўвалі для прасавання бялізны, меў розныя формы і памеры, зроблены з жалеза.

 

22

Прасніца

КП- 17

Драўляны выраб, які дапамагаў ажыцяўляць працэс прадзення. Мае лапатападобную форму. Выраблены з суцэльнага дрэва.

 24

 

Ручнік

Інвентарны № КП -25

Акт ад 15.01.2003г.

Кавалак тканіны дэкаратыўнага прызначэння, ужывалі для штодзённага  і святочнага ўбрання жылля і абразоў.

25

Серп

Інвентарны № КП -47

Акт ад 23.04.2003г.

Прылада для ўборкі збожжавых культур, да канца 19 ст. сярпы рабілі з жалеза.

Іржавы.

26

Стамеска

КП-21

Прылада працы, якая складаецца з драўлянай ручкі і металічнай рэжучай рабочай часткі. Выкарыстоўвалася для апрацоўкі драўніны пад час слесарных работ.

 27

Сукала

КП- 16

Прылада працы з дрэва ў выглядзе стойкі з прымацаваным колам. Прызначалася для разматывання нітак.

 28

Фартух

Інвентарны № КП -17

Акт ад 16.04.2002г.

Паясная адзежа з тканіны, якую надзявалі на спадніцу; састаўная частка народнага касцюма беларускіх жанчын.

.

 29

Трапала

КП- 25

 Драўляная прылада працы. Прызначалася для выкарыстання пад час апрацоўкі ільну. Лічылася адным з галоўных сродкаў жаночай працы.

 30

Куфар

Інвентарны № КП -1

Акт ад 16.09.1996г.

Драўляны выраб прамавугольнай  формы, выкарыстоўваўся для захавання адзення, іншых прадметаў хатняга ўжытку, а таксама прадуктаў харчавання (зерня, сала, інш.)

 31

Чаўнок

КП- 29

Драўляная частка прадзільнага станка. Выраблена з вельмі легкага і моцнага дрэва.

 32

Чаравікі

Інвентарны № КП -15

Акт ад 16.04.2002г.

Абутак-састаўная частка адзення чалавека, невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, скураны абутак на шнурках.

33

Ложак

Інвентарны № КП -16

Акт ад 16.04.2002г.

Від мэблі, прызначаны для адпачынку і сну. На дзень ложак засцілалі посцілкай ці накідкай, клалі падушку з узорыстымі навалачкамі, зроблены з дрэва.

34

Хустка

Інвентарны № КП -115

Акт ад 10.06.2016г.

Жаночы галаўны ўбор, квадратны кавалак тканіны, прызначаны для пакрыцця галавы і плячэй. Важыць 100г.

35

Хлебная лапата

Інвентарны № КП- 46

Акт ад 23.04.2003 г.

Выраб з дрэва, які выкарыстоўваўся ў хатняй гаспадарцы пад час выпечкі хлебабулачных вырабаў. 

36

Кораб

Інвентарны № КП -26

Акт ад 15.01.2003г.

Ёмістасць для захоўвання і пераноскі сыпучых прадуктаў (збожжа, мукі, круп і інш.), сплеценая  з саломы. Кораб меў  добрую вентыляцыю, таму ў ім нядрэнна захоўваліся прадукты. Пашкоджанні дна кораба.

37

Нітачніца

Інвентарны №Кп- 82

Акт прыему №82 ад 12.12.2016г.

Драўляная прылада працы, якая выкарыстоўвалася ў ткацтве з мэтай наматывання нітак. Патрабавала вельмі страктаваных навыкаў для тых, хто з ей працаваў. Экспанат знаходзіцца ў вельмі добрым стане.

38

Панажы

Інвентарны №КП- 84

Акт прыему №84 ад 16.12.2016г.

Драўляны прадмет побыту, які выкарысоўваўся ў дамашняй гаспадарцы жанчынамі. Знаходзіцца ў добрым стане. Значных пашкоджанняў не мае.

39

Вагі (бязмен)

Інвентарны № КП-2

Акт прыему №86 ад 21.12.2016г.

Экспанат уяўляе сабой металічныя вагі, якія ў мінулым выкарыстоўваліся ў гандлі і дамашняй гаспадарцы. Стан захавання - добры, аднак металічная частка месцамі пашкоджана іржой.

40

41

Фіранка (Занавеска)

Інвентарны № КП-35

Акт ад 25.01.2003 г.

Прадмет побыту з тканіны, які прызначаўся для вокнаў. Упрыгожаны арламентам і вышыўкай у выглядзе кветак. Звычайна меў белы колер. Стан захавання  добры.

42

Берда

Інвентарны №КП- 90

Акт прыему№90 ад 30.12.2016г.

Частка ткацкага станка, якая прызначалася для расцягівання нітак з мэтай далейшага выгатаўлення тканіны. Стан захавання добры, але месцамі пацямнела ад часу.

43

Трэбень

Інвентарны № КП-91

Акт прыему №91 ад 30.12.2016г.

Драўляная прылада працы, якая выкарыстоўвалася ў ткацкай справе з мэтай апрацоўкі авечай шэрсці. Мела металічную частку з цвікамі і ў залежнасці ад памераў і колькасці шэрсці выраблялася розных памераў.

44

Хадункі

Інвентарны№КП-92

Акт прыему №92 пд 02.01.2017

Часткі кроснаў,якія служылі як дапаможныя сродкі з мэтай прывядзеныя іх у рух пад час выцягівання нітак. Выраблена з вельмі легкага і моцнага дрэва, таму знаходзяцца ў вельмі добрым стане.

45

Цэўка

Інвентарны №КП-93

Акт прыему №93 ад 02.01.2017г.

Часткі кроснаў  як дапаможная частка для выцягівання нітак. Выгатаўлялісь з легкага і моцнага дрэва. Знаходзяцца ў вельмі  добрым стане.

46

Нічальніца

Інвентарны №КП- 94

Акт прыему №94 ад 03.01.2017г.

Драўляная частка ткацкага станка, якая служыла сродкам прывядзення ў рух гарызантальна ці вертыкальна размешчаных  ткацкіх нітак. Знаходзіцца ў добрым стане.

47

Пража (Кудзеля)

Інвентарны №КП-96

Акт прыему №96 ад 04.01.2017г.

Прадукцыя першапачатковага выніку апрацоўкі ільну. Уяўляла сабой матэрыял з якога ў далейшым вырабляліся ільняныя тканіны. Іншая назва - пакля

48

Лямпа-газоўка

Інвентарны № КП -7

Акт ад 16.04.2002г.

Прадмет побыту, прызначаны для асвятлення хатняга памяшкання. У якасці паліўнага сродку звычайна выкарыстоўвалі керасін. Важыць 1 кг.

49

Каска

Інвентарны № КП -112

Акт ад 20.09.2006г.

Частка ваеннага даспеха, якая прызначана для абароны галавы, зроблена з жалеза. Іржавая, ёсць сколы.

50

Выцінанка

Інвентарны № КП – 53

Акт ад 23.04.2003г.

Ажурны ўзор, выразаны з белай паперы, выкарыстоўвалі для аздаблення інтэр’ера народнага  жылля.

51

Абрус

Інвентарны № КП -115

Акт ад 10.06.2016г.

Настольнік, тканы, прызначаны для засцілання стала, выконваў важную ролю ў дэкаратыўным афармленні інтэр’ера вясковай хаты.

52

Коўш

Інвентарны № КП -56

Акт ад 23.04.2003г.

Драўляная выдзеўбаная пасудзіна для вады, чарпак. Важыць 500г.

53

 

Интернет-ресурсы: