Мэта: стварэнне ўмоў для развіцця, самаразвіцця, самарэалізацыі асобы навучэнца – асобы псіхічна і фізічна здаровай, гуманнай, духоўнай і свабоднай, сацыяльна мабільнай, запатрабаванай у сучасным грамадстве.
Задачы:
Фарміраваць у навучэнцаў асноўныя каштоўнасці, ідэі, перакананні, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, выхоўваць актыўную грамадзянскую пазіцыю, навыкі нацыянальнай самасвядомасці і паважлівага стаўлення да культуры і традыцый дзяржавы і іншых народаў праз сацыяльна значную дзейнасць на карысць асобы, грамадства, дзяржавы.
Развіваць вучнёўскае самакіраванне, якое садзейнічае павышэнню актыўнасці навучэнцаў, арганізацыі іх побыту і вольнага часу, задавальненню духоўна-маральных запытаў, фарміраванню навыкаў самадысцыпліны.
Фарміраваць інфармацыйную і прававую культуру навучэнцаў, педагогаў, бацькоў у працэсе сацыяльна-педагагічнага суправаджэння выхаваўчага працэсу. Узаемадзеянне з рознымі суб'ектамі прафілактыкі.
Стварыць умовы для авалодання вучнямі ведаў, каштоўнасцей і навыкаў здаровага ладу жыцця, захавання і ўмацавання здароўя і фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці.
Стварыць умовы для ўдзелу сем'яў навучэнцаў у выхаваўчым працэсе, развіцця бацькоўскіх грамадскіх аб'яднанняў, павышэння актыўнасці бацькоўскай супольнасці.
Мы в соцсетях: